Увага кожнаму дому

Общество

    Статыстыка сцвярджае, што галоўнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жылым фондзе з’яўляецца няведанне або ігнараванне грамадзянамі мер бяспекі, ці так званы чалавечы фактар – неасцярожныя ўчынкі людзей.

    Да акцыі “За бяспеку разам” далучыліся Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі.

    Акцэнт акцыі робіцца на праверку супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сямей, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У першую чаргу аглядаюцца аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а калі прыбор адсутнічае – яго тэрмінова ўстанаўліваюць.

     Кожнаму гаспадару дома абавязкова нагадваюць, што адказнасць за выкананне правіл пажарнай бяспекі – патрабаванне заканадаўства Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий