Дыплом III ступені

Культура

     Дыплом III ступені XV абласнога фестывалю-конкурсу народнай творчасці «Напеў зямлі маёй» у горадзе Мар’іна Горка атрымаў вакальны ансамбль Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў «Іслачанка» (кіраўнік Ю. В. Скурко) сумесна з народным інструментальным ансамблем «Arslonga» (кіраўнік М. В. Лагутка), якія прадстаўлялі Валожынскі раён.

    У свяце народнай творчасці прымалі ўдзел 23 каманды з усіх рэгіёнаў Мінскай вобласці. Фестываль ахоплівае ўсю жанравую палітру народнай творчасці, з’яўляецца адным з самых яркіх падзей у культурным жыцці сталічнага рэгіёну.

Наш кар.



Добавить комментарий