Кантрольнае мерапрыемства “ШКОЛЬНЫ АЎТОБУС”

Безопасность и здоровье

У мэтах узмацнення кантролю за выкананнем вытворцамі транспартных работ і паслуг заканадаўства аб транспартнай дзейнасці пры ажыццяўленні перавозак дзяцей аўтамабільным транспартам Транспартнай інспекцыяй па г. Мінску і Мінскай вобласці праведзены мэтавы комплекс кантрольных мерапрыемстваў “Школьны аўтобус”.

    Супрацоўнікамі філіяла правераны 183 школьныя аўтобусы ва ўсіх раёнах вобласці, прызначаныя для падвозу вучняў ва ўстановы адукацыі. Асаблівая ўвага нададзена пытанням тэхнічнага характару. Праводзіўся агляд транспартных сродкаў наконт іх тэхнічнай адпаведнасці нарматыўным заканадаўчым актам, а канкрэтна адсутнасці няспраўнасцей, пры якіх эксплуатацыя забаронена. Правяралася наяўнасць дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху (своечасовае праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартнага сродку), аснашчэнне аўтобусаў аптэчкамі, вогнетушыцелямі, сродкамі аказання першай медыцынскай дапамогі. Кантралявалася адпаведнасць школьных аўтобусаў СТБ 2025-2009 “Аўтобусы для перавозкі дзяцей. Агульныя патрабаванні”.

    У выніку праверак складзены 1 акт агляду аўтамабільных транспартных сродкаў. Выяўлены 2 парушэнні аўтамабільнымі перавозчыкамі заканадаўства ў галіне транспартнай дзейнасці пры выкананні аўтамабільных перавозак груп дзяцей па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: аўтамабільны транспартны сродак не абсталяваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2008 г. № 972.

    Парушальнікам выдадзены прадпісанні для ліквідацыі няспраўнасцей. Адказныя асобы, якія дапусцілі парушэнні правіл перавозкі дзяцей, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам – вынесена пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання.

Дзмітрый ПЛЕСКАЦЭВІЧ,

начальнік упраўлення кантролю аўтамабільнага транспарту

Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *