Парушэнні пры перавозках пасажыраў

Безопасность и здоровье

Праведзены кантроль за выкананнем аўтамабільнымі перавозчыкамі, якія ажыццяўляюць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў, заканадаўства ў галіне аўтамабільнага транспарту. Мерапрыемства было накіравана на выяўленне і папярэджанне фактаў парушэння рэжыму працы і адпачынку вадзіцеляў.

    У адпускны перыяд значна ўзрастае паток перавозак пасажыраў у паўднёвым кірунку. Імкнучыся забяспечыць патрэбнасць у іх, вадзіцелі часта грэбуюць патрабаваннямі ЕСТР – Еўрапейскага пагаднення, што датычыцца працы экіпажаў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі. У выніку парушаюцца патрабаванні бяспекі руху, і як наступства – адбываюцца дарожна-транспартныя здарэнні. Замест чаканага адпачынку пасажырам даводзіцца лячыцца і вяртацца дадому.

    Спецыялістамі Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці правераны 179 аўтобусаў, якія выконвалі перавозкі пасажыраў у міжнародных зносінах. Выяўлены 43 факты парушэнняў вадзіцелямі рэжыму працы і адпачынку і 10 іншых парушэнняў заканадаўства ў галіне аўтамабільнага транспарту.

    За дапушчаныя парушэнні былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ўсе вінаватыя асобы паводле артыкула 18.26 Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў Рэспублікі Беларусь «Парушэнне ўстаноўленага рэжыму працы і адпачынку і патрабаванняў да яго ўліку пры выкананні аўтамабільных перавозак» на суму 53000 рублёў. З вадзіцелямі ўсіх правераных аўтобусаў праведзены прафілактычныя гутаркі.

Георгій ЖУЛЕГА,

начальнік Транспартнай інспекцыі  па г. Мінску і Мінскай вобласці



Добавить комментарий