Афіцэр – прафесія сапраўдных мужчын

Официально

    Служэнне Айчыне, прысвячэнне жыцця прафесійнай абароне Радзімы ва ўсе часы было ганаровым выбарам сапраўдных грамадзян сваёй краіны.

     Афіцэрская служба – гэта магчымасць атрымаць якасную бясплатную вышэйшую адукацыю пры поўным дзяржаўным забеспячэнні падчас навучання, працаўладкаванне пасля заканчэння навучання, дастойную аплату і сацыяльныя гарантыі.

    Таго, хто вырашыў звязаць з арміяй сваё жыццё, стаўшы прафесійным вайскоўцам, чакае складаны выбар: сёння ў нашай краіне падрыхтоўка афіцэраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь вядзецца ў Ваеннай акадэміі, а таксама на сямі ваенных факультэтах вышэйшых грамадзянскіх навучальных устаноў. Яшчэ пяць ваенных кафедраў рыхтуюць афіцэраў запасу.

    Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, ваенныя факультэты БДУ, БНТУ, БДУІР, БДМУ, БГУТ, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі ажыццяўляюць падрыхтоўку па спецыяльнасцях ваеннага профілю. Аднак вядучай навучальнай установай у гэтым кірунку па-ранейшаму застаецца Ваенная акадэмія. Менавіта тут сканцэнтраваны лепшыя спецыялісты, ключавыя ваенна-вучэбныя школы і касцяк навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Падрыхтоўкай кадраў для УС Рэспублікі Беларусь па дэфіцытных спецыяльнасцях займаюцца таксама і ваенна-вучэбныя ўстановы Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Усім, хто скончыў такія ўстановы, прысвойваецца воінскае званне «лейтэнант» і выдаецца дыплом аб вышэйшай адукацыі з адпаведнай кваліфікацыяй.

    У ВНУ на конкурснай аснове прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульную сярэднюю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй альбо сярэдняй спецыяльнай адукацыяй ва ўзросце: ад 17 да 21 года (з ліку грамадзянскай моладзі); якія прайшлі (праходзяць) тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, а таксама прайшлі ваенную службу па кантракце – ва ўзросце не старэй за 23 гады; якія праходзяць ваенную службу па кантракце – ва ўзросце не старэй за 25 гадоў.

    Жадаючыя паступіць у ваенныя навучальныя ўстановы (абітурыенты з ліку грамадзянскай моладзі) да 1 красавіка 2019 года (пачынаючы з 1 лістапада 2018 года) павінны падаць заяву ў адасобленую групу Валожынскага раёна ваеннага камісарыята Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў Мінскай вобласці. Неабходна прайсці ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, прафесійны адбор, які ўключае ў сябе: прафесійна-псіхалагічны адбор наконт адпаведнасці абранай спецыяльнасці; медыцынскі агляд; праверку ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці (па практыкаваннях: бег на 100 м (min – 15,1 с), бег на 1500 м (min – 6 мін. 16 с), падцягванне на перакладзіне (min – 8 разоў) (нарматывы для абітурыентаў з ліку грамадзянскай моладзі).

    Больш падрабязную інфармацыю аб умовах прыёму, парадку падачы і прадстаўленні дакументаў, правядзенні прафесійнага адбору і парадку залічэння можна атрымаць у адасобленай групе Валожынскага раёна ваеннага камісарыята (г. Валожын, пл. Свабоды, д. 4, кабінет № 1) ці па тэлефоне 55278.

Юрый НАХАЙ,

начальнік адасобленай групы (Валожынскага раёна) ваеннага камісарыята

Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў Мінскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *