29 кастрычніка – 100 гадоў з дня заснавання Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі

Общество

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

    Віншую з 100-й гадавінай з дня нараджэння Ленінскага камсамолу! Гэты дзень з цеплынёй успамінаюць савецкія людзі, чыя маладосць была звязана з самай масавай маладзёжнай арганізацыяй. Гэты дзень з гонарам і павагай адзначае наша сучасная моладзь.

    Камсамол стаў школай жыцця для мільёнаў маладых людзей розных пакаленняў, спрыяў станаўленню многіх выдатных асоб. Ён выхоўваў галоўныя якасці: адданасць Радзіме, павагу да старэйшых, любоў да працы, пачуццё інтэрнацыяналізму і сяброўства паміж народамі. Гісторыя захавала яркія старонкі аб працоўных і баявых подзвігах камсамольцаў, герояў грамадзянскай вайны, стаханаўцаў, мільёнаў лепшых прадстаўнікоў савецкай моладзі, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з фашызмам, цаліннікаў і заваёўнікаў Сібіры, першапраходцаў космасу…

    Упэўнены, што мы разам зберажом і працягнем справамі лепшыя традыцыі камсамольскага руху, будзем шанаваць і творча рэалізоўваць багацейшы вопыт для ўмацавання гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў, абароны правоў дзяцей і моладзі, фарміравання ў маладога пакалення актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

    Жадаю камсамольцам розных пакаленняў і іх пераемнікам здароўя,  бадзёрасці духу, ініцыятывы і пазітыўнага светапогляду!

    З павагай, старшыня райвыканкама          Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА

 

 

Шаноўныя валожынцы і жыхары раёна!

    Віншуем вас са знамянальнай датай – 100-годдзем камсамолу. Усесаюзны Ленінскі камуністычны саюз моладзі стаў для многіх пакаленняў юнакоў і дзяўчат сапраўднай школай, якая давала ўрокі мужнасці, дабра і справядлівасці.

    Паважаныя ветэраны камсамолу! Напярэдадні святочнай даты прыміце словы шчырай падзякі за добрыя справы, захаванне пераемнасці пакаленняў і неацэнны вопыт. Ваша жыццё – дастойны прыклад для сучаснай моладзі. 

    Жадаем усім, каму дарагія ідэалы камсамолу, цяперашняй моладзі моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання,

Мікалай Вячаслававіч РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання



Добавить комментарий