Назначэнні

Официально

22 кастрычніка на пасаду намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта па будаўніцтве назначаны Ігар Анатольевіч БАЛІНАЎ.

    Ігар Анатольевіч нарадзіўся ў Мінску ў 1984 годзе. У 2007 годзе ён закончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, а ў 2017-м – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Атрыманыя спецыяльнасці – водазабеспячэнне і водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў; кіраванне і права. Кваліфікацыя – інжынер-будаўнік; юрыст.

    З 2007 па 2013 год Ігар Анатольевіч працаваў у БУ-190 ААТ «Трэст №15 «Спецбуд» г. Мінска, прайшоў па кар’ернай лесвіцы ад майстра да начальніка ўчастка. Да моманту цяперашняга назначэння апошнім месцам працы было ТАА «БелВікмантаж», дзе І. А. Балінаў працаваў галоўным інжынерам.



Добавить комментарий