Галоўны патэнцыял – людзі

     Кіраўніцтва і прафкам ААТ “Мінаблаўтатранс” філіяла “Аўтапарк № 14” сардэчна віншуе калектыў, а таксама ўсіх тых, хто ў свой час працаваў на нашым прадпрыемстве, з Днём аўтамабіліста і дарожніка! Адрасуем самыя лепшыя віншаванні калегам з іншых арганізацый, работнікам дарожна-рамонтных службаў і ўсім, хто адносіць сябе да вялікага брацтва аўтааматараў!

    Няхай вашы дарогі будуць гладкімі і роўнымі, а ў душы пануюць радасць, сонечны настрой, аптымізм. Няхай вас заўсёды чакаюць дома і сустракаюць з цяплом і ласкай. Жадаем жыць так, каб ніколі не ўзнікала жаданне спыніцца, але каб у патрэбную хвіліну надзейна спрацоўвалі тармазы. Не збочвайце з правільнага кірунку і імчыце насустрач шчасцю, дабрабыту, запаветным марам. А выбраная справа няхай стане вернай спадарожніцай і памочніцай у рэалізацыі жыццёвых планаў. Бясконцага вам здароўя, невычэрпнага дастатку, простага чалавечага шчасця.

 

ГАЛОЎНЫ ПАТЭНЦЫЯЛ – ЛЮДЗІ

      Аўтапарк № 14 вось ужо не адно дзесяцігоддзе з’яўляецца важнейшым суб’ектам ажыццяўлення груза- і пасажыраперавозак у раёне. А апошнім часам – і за яго межамі.

   У прыватнасці, на Лагойшчыне працуюць некалькі аўтамабіляў-шматтоннікаў. Планавыя паказчыкі выконваюцца, дзякуючы заказам у аздараўленчым лагеры “Крынічка”, пры перавозцы грузаў сельскагаспадарчай галіны. З панядзелка па маршруце “Валожын- Мінск” пачынаюць курсіраваць два камфартабельныя аўтобусы “Мерседэс”, якія, спадзяюся, будуць запатрабаваныя пасажырамі. Дарэчы, наш аўтапарк сёлета значна абнавіўся. Толькі аўтобусаў закуплена пяць штук. Яшчэ адно новаўвядзенне – шынамантаж і рамонт легкавых аўтамабіляў – паступова набывае папулярнасць у валожынцаў і нядрэнна папаўняе грашовую скарбонку аўтапарка. Шмат добрых слоў заслугоўвае дзейнасць дыягнастычнай станцыі. Яе начальнік Міхаіл Міхайлавіч Ліштван кіруецца ў рабоце прынцыпамі гуманізму, індывідуальнага падыходу да кліентаў. 

    Напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка 15 нашых лепшых работнікаў былі запрошаны ў Мар’іну Горку, дзе праходзіла абласная ўрачыстасць. Вадзіцель са шматгадовым стажам Франц Геранімавіч Пупа атрымаў Ганаровую грамату, а вадзіцель Віктар Валер’евіч Ашкірка – Падзяку ад кіраўніцтва ўпраўлення аблаўтатранса.

    Хочацца адзначыць, што выдатных працаўнікоў у нас хапае. У адрас вадзіцеляў Аляксея Адамавіча Адамовіча і Сяргея Аляксандравіча Каралькевіча прыйшло пісьмо ад жыхароў вёсак Сівіца, Паморшчына, Выганічы. Падпісалі ліст 92 чалавекі. Людзі шчыра дзякавалі ім за чуласць, увагу, прафесіяналізм. Гэты факт парадаваў нават наша кіраўніцтва, бо ў гісторыі вобласці такі калектыўны зварот зарэгістраваны ўпершыню.

     Хочацца адзначыць сумленнае стаўленне да службовых абавязкаў вадзіцеляў Сяргея Палонскага і Аляксандра Ганчарыка. Не навідавоку работа нашых слесараў Віктара Вячаслававіча Скадорвы, Аляксандра Вікенцьевіча Гайко, Мікалая Пятровіча Ганько. Аднак іх умелыя рукі выпраўляюцотні праблем.

    Адзін год кіруе аўтавакзалам Таццяна Мікалаеўна Круцько. Яна адразу станоўча заявіла аб сабе. З першых дзён стала бачна, што прыйшоў чалавек нераўнадушны, старанны. Самых лепшых характарыстык заслугоўвае наш прафсаюзны лідар Аліна Антонаўна Мікалаеўская. Сёлета, напрыклад, была арганізавана калектыўная паездка на Чорнае мора і адпачынак у Затоцы. І гэта далёка не поўны пералік людзей умелых, самаадданых, дысцыплінаваных, на якіх заўсёды можна палажыцца.

Уладзімір ДЗЕСЮКЕВІЧ, 

дырэктар філіяла “Аўтамабільны парк № 14” ААТ “Мінаблаўтатранс”

      Вадзіцель Дзяніс СТАНКЕВІЧ.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars