Назначэнні

   

З 23 кастрычніка на пасаду дырэктара ААТ «Багданаўскае» назначаны Вітольд Станіслававіч БУЙНОЎСКІ.

    Жыццё Вітольда Станіслававіча неразрыўна звязана з гэтай зямлёй і з гэтай гаспадаркай. Нарадзіўся ён у вёсцы Войштавічы ў 1963 годзе. У 1986-м закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Пасля вышэйшай навучальнай установы ён прыйшоў працаваць інжынерам-гідартэхнікам у саўгас «Багданаўскі». Затым стаў загадчыкам аўтагаража, а з 1992 па 2017 год працаваў галоўным інжынерам у гэтай гаспадарцы. З кастрычніка 2017 года да моманту назначэння быў выконваючым абавязкі дырэктара ААТ «Багданаўскае».

    З 18 кастрычніка працуе дырэктарам КУП «Валожынскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва» Аксана Іванаўна СІВАЯ.

    Нарадзілася Аксана Іванаўна ў вёсцы Знаменка Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў 1975 годзе. У 2014-м закончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, атрымаўшы спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у камерцыйных  і некамерцыйных арганізацыях».

    З 1992 па 1994 гады вучылася ў Мінскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 13, затым тры гады працавала краўчыхай у КУП «Валожынскі РКБА». З 1997 па 2003 год была кяцельшчыцай у гэтай установе. Пасля працавала прыёмшчыцай заказаў у КПП «Сугвазды», пазней – бухгалтарам-касірам, намеснікам галоўнага бухгалтара і галоўным бухгалтарам КУП «Валожынскі РКБА».

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars