Асноўная прычына пажараў і гібелі людзей – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Па гэтай прычыне з пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці адбыліся 228 пажараў, загінулі 58 чалавек. З іх 51 знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Ці маглі яны адэкватна ацэньваць рэчаіснасць і думаць пра бяспеку? Вядома ж, не.
Элементарныя правілы бяспекі пры курэнні не складаныя, і кожны ў стане іх выконваць:
– попел неабходна збіраць у попельніцы;
– у якасці попельніцы абавязкова выкарыстоўваць прыстасаванні, зробленыя з негаручага матэрыялу, але ні ў якім разе не папяровыя пакеты, пластмасавыя урны ці іншыя згаральныя прадметы. Пры выкарыстанні танкасценных металічных прыстасаванняў у іх неабходна наліваць невялікую колькасць вады, бо метал добра праводзіць цяпло;
– класці цыгарэту ў попельніцу трэба так, каб выключалася яе выпадзенне пры поўным згаранні тытуню;
– курыць трэба ў спецыяльна адведзеным памяшканні, у якім падлога з негаручага матэрыялу на той выпадак, калі цыгарэта зваліцца на падлогу;
– неабходна старанна загасіць цыгарэту, часта менавіта непагашаная цыгарэта становіцца прычынай пажару.