У цяпле і бяспецы

Уявіць жыццё сучаснага чалавека без электраэнергіі практычна немагчыма, бо ў хатняй гаспадарцы выкарыстоўваецца вялікая колькасць электрычных прыбораў. Аднак карысныя і звыклыя ў быце прыборы пры няправільным выкарыстанні могуць стаць крыніцай небяспекі.

    Парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання ўваходзіць у топ самых распаўсюджаных прычын, якія прыводзяць да пажару. З пачатку года на тэрыторыі Мінскай вобласці па гэтай прычыне адбыліся больш за 170 пажараў.

    Каб прадухіліць бяду, неабходна ведаць:

    перад выкарыстаннем электрапрыбораў уважліва вывучыце інструкцыю па іх эксплуатацыі;

    не ўстанаўлівайце электраабагравальнікі на праходзе і ў тых месцах, дзе на іх можа нешта ўпасці;

    не выкарыстоўвайце электраабагравальнікі для сушкі бялізны і абутку;

    не пакідайце без нагляду абагравальнікі і электрапліты;

    набыўшы электраабагравальнік для дома, пастарайцеся, каб дзеці знаходзіліся як мага далей ад яго;

    да адной крыніцы сілкавання небяспечна падключаць больш за два электрапрыборы;

    не дапускайце, каб староннія прадметы траплялі на адкрытыя спіралі электракамінаў, не сушыце на іх рэчы.

    Памятайце, што дапускаецца эксплуатацыя толькі спраўных электранагравальных прыбораў, дазволеных да ўжывання ва ўстаноўленым парадку ў адпаведнасці з суправаджальнай дакументацыяй на іх.

    Асабліва небяспечныя самаробныя электраабагравальнікі. Калі ў доме знаходзяцца дзеці і пажылыя людзі, лепш набываць электраабагравальнікі закрытага тыпу. Яны павінны ўключацца ў сетку з дапамогай штэпсельных разетак і ў разеткі завадскога тыпу. Калі выкарыстоўваеце састарэлыя мадэлі абагравальнікаў, будзьце асабліва ўважлівыя, не дапускайце іскрэння шнура і разагрэву вілак.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars