Канікулы з карысцю

        Установы адукацыі і спорту раёна падчас канікул прапануюць для дзяцей разнастайныя цікавыя мерапрыемствы, арганізуюць пазнавальныя і займальныя экскурсіі, у тым ліку і з выездам за межы раёна.

    У год малой радзімы пад дэвізам «Мая зямля – мой гонар» у школах праходзяць конкурсы малюнкаў і творчых работ, ток-шоу на тэмы экалогіі, круглыя сталы і віктарыны. У аздараўленчых лагерах, што працуюць на базе ўстаноў адукацыі, рабяты наведваюць кіналекторыі, удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах.

    Не застаюцца ўбаку валанцёрскія атрады. Іх дзейнасць накіравана на актывізацыю дапамогі ветэранам педагагічнай працы і проста пажылым людзям.

    На канікулах ёсць больш часу на чытанне любімых кніг і часопісаў. Валожынская дзіцячая бібліятэка падрыхтавала шмат завочных падарожжаў па «Краіне чытання».

    Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа і фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Валожынскага раёна гасцінна расчыняюць свае дзверы. Асаблівая ўвага надаецца ўключэнню рабят у актыўныя формы правядзення вольнага часу. З гэтай мэтай  у ДЮСШ пройдзе чарговы Дзень адкрытых дзвярэй 3 лістапада ў 11.00. Папулярызацыя фізічнай культуры і спорту – асноўная задача вышэйназваных устаноў.

    Школьнае жыццё не можа строга падзяляцца на «вучобу» і «не вучобу». У дні канікул у мэтах стварэння ўмоў для выяўлення, падтрымкі і развіцця інтэлектуальна-творчага патэнцыялу дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама праводзіць раённы конкурс работ даследчага характару «Я – даследчык», а старэйшыя школьнікі прымуць удзел у рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах.

Кацярына КАРОЛЬ,

метадыст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars