Воложинский территориальный центр социального обслуживания населения оказывает разнообразные услуги

Общество

Одной с таких услуг является бесплатное обеспечение продуктами питания детей первых двух лет жизни.

У 2010 годзе ў цэнтр звярнуліся 370 малазабяспечаных сем’яў за назначэннем бясплатнага харчавання. Для сям’і гэта вельмі вялікая падтрымка. Дзіцячы рацыён папаўняецца сухімі сумесямі, сокамі, пюрэ з агародніны і садавіны, малочнымі і немалочнымі кашамі, кансервамі на мясной ці рыбнай аснове, а таксама малаком для дзіцячага харчавання. Кошт набору прадуктаў складае ў залежнасці ад узросту дзіцяці ад ста да трохсот тысяч рублёў. Летась бясплатнае харчаванне выдзелена 385 немаўлятам на агульную суму 500 мільёнаў рублёў.

З лістапада мінулага года змяніўся парадак звароту за бясплатным харчаваннем, пашырыўся спіс магазінаў, дзе гэту дзяржаўную дапамогу можна набываць. Зараз у раёне дзіцячае харчаванне для малазабяспечаных адпускаюць 12 гандлёвых кропак: дзве ў райцэнтры, па адной у г. п. Івянец, вёсках Ракаў, Вішнева, Багданава, Падбярэззе, Гародзькі, Суднікі, Пугачы, Доры, Пяршаі.

Звярнуцца да нас і атрымаць бясплатныя прадукты для дзяцей першых двух гадоў жыцця маюць права тыя сем’і, дзе сярэдні даход на аднаго члена сям’і не перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму – 296 тысяч 870 рублёў.

Пры аддзяленні тэрміновага абслугоўвання працуе салон “Міласэрнасць”, дзе малазабяспечаныя грамадзяне і сем’і маюць права два разы ў год атрымаць гуманітарную дапамогу: адзенне, абутак. Адзін раз у год на такую дапамогу могуць разлічваць грамадзяне, якія трапілі ў цяжкае жыццёвае становішча (без уліку даходаў). У 2010 годзе гуманітарную дапамогу атрымалі 557 жыхароў раёна.

Супрацоўнікамі цэнтра летась праведзены 23 дабрачынныя акцыі: для асоб, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, для дзяцей-інвалідаў, для дзяцей з прыёмных і апякунскіх сем’яў, для дзяцей са шматдзетных сем’яў, для маладых інвалідаў, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання і іншыя. Дапамогу атрымалі 568 грамадзян.

А каб заўсёды выглядаць прывабна, падтрымліваць у парадку абутак – звяртайцеся ў нашу сацыяльную цырульню і майстэрню па рамонту абутку. Тут прадугледжаны скідкі для ветэранаў вайны, пенсіянераў, інвалідаў і грамадзян, якія атрымліваюць адрасную дапамогу (скідкі могуць складаць 50, 30, 10 працэнтаў).

Пажылым грамадзянам аказваем разавыя сацыяльна-бытавыя паслугі: па дастаўцы прадуктаў харчавання і лекаў, уборцы кватэры і іншыя. Усе даведкі па тэлефоне: 54-3-78.

Ніна РАДЫНА, загадчыца аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання РТЦСАН.



Добавить комментарий