Экстранная псіхалагічная дапамога

Часам людзі адчуваюць душэўны боль, тугу, крыўду, безвыходнасць, калі жыццёвыя праблемы здаюцца невырашальнымі. У такія моманты проста не ведаеш, куды і да каго звярнуцца па дапамогу.

     Блізкія не разумеюць, не маюць часу выслухаць або яны далёка. Менавіта ў такіх выпадках можа падтрымаць «тэлефон даверу», дзе прадастаўляецца псіхалагічная падтрымка. Кансультанты выслухаюць, не асудзяць, не стануць крытыкаваць. Іх праца – дапамагчы і падказаць, як зірнуць на сітуацыю па-іншаму.

    Чакаць, што псіхолагі-кансультанты ведаюць усё пра ўсё і скажуць, як вырашыць праблему – памылкова. Няма іншага чалавека, які ведае сітуацыю лепш, чым вы самі. Задача кансультанта – выклікаць да жыцця ўласныя рэсурсы чалавека і разам з ім выбраць найбольш разумнае рашэнне. Вам не дадуць адназначнага рэцэпту ці савета, але, магчыма, з дапамогай чалавека на тым канцы провада атрымаецца адчуць, што гэта не жыццёвы тупік і ёсць сэнс шукаць выхад.

    Што вы атрымаеце, набраўшы нумар «тэлефона даверу»:

    – камунікацыю са спецыялістам, які ўважліва выслухае;

    – магчымасць атрымаць хуткую дапамогу без асабістай сустрэчы з псіхолагам;

    – кансультант можа стаць апорай у вырашэнні крызісных сітуацый. Ён валодае шырокай базай кантактаў і можа даць тэлефоны іншых спецыялістаў, калі ў гэтым ёсць неабходнасць;

    – зварот застанецца цалкам ананімным.

    Па даных мінскага абласнога клінічнага цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» за 2015-2016, найбольшая ўдзельная вага званкоў прыпадае на наступныя тэмы: здароўе, праблемы зносін. Узрастае колькасць званкоў, звязаных з сацыяльнымі і сямейнымі праблемамі. За 10 месяцаў 2018 года ў дзяржаўную ўстанову «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» за экстраннай псіхалагічнай дапамогай звярнуліся 10 чалавек з пытаннямі зносін і здароўя, у тым ліку з праблемай алкагалізму.

    «Тэлефон даверу» – гэта пачатак вырашэння праблемы. Вы заўсёды можаце звярнуцца па нумары 68117 у дзяржаўную ўстанову Валожынскі ТЦСАН з 8 да 17 па буднях, альбо 8-017 2020401 (гарадскі) і 8-029 8990401 (МТС) у Мінскі абласны клінічны цэнтр «Псіхіятрыя-наркалогія» кругласутачна.

Аксана ЖУК,

загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі

і рэабілітацыі Валожынскага ТЦСАН

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars