Барацьба супраць дыябету

    Штогод 14 лістапада праходзіць Сусветны дзень барацьбы супраць дыябету для павышэння ўзроўню інфармаванасці насельніцтва аб праблемах дыябету і звязаных з ім ускладненняў.

     Колькасць хворых на цукровы дыябет у свеце за 20 гадоў павялічылася ў 3 разы. У Беларусі зараз 320 тысяч хворых, і іх колькасць павялічваецца на 7-8% кожны год.

    Існуюць два асноўныя тыпы цукровага дыябету. Пры першым тыпе (10% агульнай колькасці пацыентаў) падстраўнікавая залоза перастае выпрацоўваць гармон інсулін, неабходны для зніжэння ўзроўню глюкозы крыві. Хвароба ўзнікае, як правіла, у дзіцячым і падлеткавым узросце. Другі тып (90% усіх пацыентаў) – гэта хвароба ладу жыцця. Падстраўнікавая залоза выпрацоўвае дастатковую колькасць інсуліну, але яго дзеянне аслаблена – арганізм не можа ім правільна распарадзіцца, з-за чаго цукар назапашваецца ў крыві. Часцей за ўсё развіваецца ў пацыентаў з лішняй вагой, са спадчыннай схільнасцю, высокім артэрыяльным ціскам, высокім узроўнем халестэрыну.

    Для прафілактыкі цукровага дыябету 2 тыпу рэкамендуецца зніжэнне вагі, правільнае харчаванне і фізічная актыўнасць.

    Клінічныя сімптомы дыябету (смага і частае мочаспусканне) могуць узнікаць, калі арганізму ўжо не хапае інсуліну. Трэба быць уважлівым да сябе і звяртаць увагу на слабасць, павольнае гаенне ран, здранцвенне ў нагах. Аптымальнае рашэнне – рэгулярнае абследаванне і здача аналізаў крыві.

Алена ІОДА,

урач-эндакрынолаг

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars