Штогод у Беларусі фіксуюцца выпадкі падзення дзяцей з вокнаў, якія прыводзяць да інваліднасці альбо смяротнага зыходу.
Каб пазбегнуць няшчаснага выпадку, звязанага з падзеннем дзіцяці з акна, неабходна прытрымлівацца наступных правіл:
– нельга пакідаць маленькіх дзяцей адных. Адчуваючы страх, дзеці выглядаюць у акно ці з балкона, каб убачыць бацькоў;
– адсуньце ад вокнаў усе віды мэблі, каб залезці на падаконнік было немагчыма;
– адкрывайце вокны зверху, а не знізу;
– стаўце на вокны спецыяльныя фіксатары або блакатары, якія не дазваляюць адкрываць акно больш чым на 10 сантыметраў;
– ніколі не разлічвайце на маскітныя сеткі! Яны не абараняюць ад падзення, а, наадварот, спрыяюць трагедыі. Вельмі часта дзеці выпадаюць разам з гэтымі сеткамі;
– абараніце вокны, уставіўшы аконныя рашоткі;
– ніколі не пакідайце вокны адкрытымі, калі дома дзіця.
Ірына ЮХНОЎСКАЯ,
раённы ўрач-педыятр