Атрута ў доме

     Выпадковыя атручванні ў маленькіх дзяцей адбываюцца ў тым узросце, калі яны знаёмяцца з навакольным асяроддзем – бяруць рэчы ў рукі і спрабуюць на смак. Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у свеце штодня ад гэтага паміраюць 125 дзяцей.

    Найбольш часта сустракаюцца атручванні лекавымі прэпаратамі, бытавой і прамысловай хіміяй, ядавітымі раслінамі і грыбамі. Лепш за ўсё трымаць лекі пад замком і на высокай паліцы. Усе бутэлечкі павінны надзейна закручвацца. Адэкалоны, духі, дэзадаранты, касметыку, лакі, шампуні, мыла, гелі для душу, сродкі для чысткі ваннаў, пральны парашок і капсулы з ім, адбельвальнік неабходна паставіць у недаступныя месцы. Асабліва небяспечныя рэчывы – яды ад пацукоў, мурашак, прусакоў, антыфрыз, цэмент – надзейна хаваць.

      Малыя часта праяўляюць цікавасць да раслін, спрабуюць іх есці, таму будзьце ўважлівымі з атрутнымі пакаёвымі раслінамі. На вуліцы сачыце за тым, каб дзіця не каштавала ягады, лісце, сцёблы невядомых раслін.

    У выпадках, калі дзіця з’ела непажаданае рэчыва, неабходна як мага хутчэй прамыць рот, каб выдаліць усе рэшткі, выклікаць брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі.

Ірына ЮХНОЎСКАЯ,

раённы ўрач-педыятр

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars