Галоўны вораг

     Алкагалізм – адзін з асноўных разбуральнікаў здароўя. Ад яго ў першую чаргу пакутуюць найбольш высокаарганізаваныя органы: печань, сардэчна-сасудзістая і нервовая сістэмы, галаўны мозг.

    Разбуральная сіла алкаголю заключаецца ў тым, што, у адрозненне ад іншых прадуктаў харчавання і напіткаў, ён не падвяргаецца пераўтварэнню і расшчапленню пры праходжанні праз органы стрававання. Яго ўжыванне спрыяе развіццю гастрыту, які можа прывесці да язвы страўніка ці дванаццаціперснай кішкі, павышае згусальнасць крыві і прыводзіць да тромбаў, узмацняе кіслароднае галаданне клетак мозгу і іх гібель, выклікае эндакрынныя парушэнні, адмоўна ўздзейнічае на псіхіку. Сярэдняя працягласць жыцця алкаголікаў на 15-20 гадоў меншая, чым у непітушчых.

    Найбольш частыя наступствы п’янства – парушэнне стану нервовай сістэмы. Спачатку ўзнікаюць павышаная эмацыянальная няўстойлівасць, зніжэнне памяці і працаздольнасці, парушэнне сну, агульнае дрэннае самаадчуванне. Вынік хваробы – разбурэнне асобы, страта інтэлекту, псіхоз або “белая гарачка”, зніжэнне здольнасці арыентавацца ў навакольным асяроддзі.

    Лічыцца, што колькасць спажытага спіртнога вызначае верагоднасць развіцця праблем. Дарослым людзям не рэкамендуецца ўжываць больш за 20 грамаў этылавага спірту ў суткі. Пры гэтым нельга піць больш чым 5 разоў на тыдзень. Каб уплыў алкаголю на арганізм не аказваў пагібельнае ўздзеянне, рэкамендуецца разводзіць спіртныя напіткі, замяняць іх безалкагольнымі, есці да і пасля выпіўкі.

Антон ДУБІНКА,

урач райпаліклінікі

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars