Службу нясуць годна

     Супрацоўнікамі аддзялення аховы паспяхова арганізуецца ахова 234-х аб’ектаў, што належаць фізічным і юрыдычным асобам. На 20-і з іх нясуць службу ахоўнікі і вартаўнікі, на 214-і недатыкальнасць забяспечваецца з дапамогай пульта цэнтралізаванага наглядання. За стабільна высокія паказчыкі ў працы ў мінулым месяцы некаторыя прадстаўнікі аддзялення адзначаны ўзнагародамі.

    Падзяку Дэпартамента аховы атрымаў міліцыянер-вадзіцель групы затрымання Аляксей Васільевіч Рубацкі. Граматы абласнога ўпраўлення ўручаны міліцыянерам Генадзію Віктаравічу Крамянецкаму і Яўгенію Леанідавічу Жамойдзіну, міліцыянеру-вадзіцелю Юрыю Юр’евічу Сошнікаву, электраманцёру Генрыху Мечыслававічу Нашчанцу, дзяжурнай пульта Наталлі Іванаўне Філіпеня, ахоўніку Тамары Мікалаеўне Бацян, вартаўніку Ніне Уладзіміраўне Косік, старшаму інспектару па рэжыме сакрэтнасці Юліі Леанідаўне Місевіч. Да 66-годдзя службы аховы медаль “100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” з рук начальніка адасобленай групы ваеннага камісарыята Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў Юрыя Вітальевіча Нахая атрымалі начальнік аддзялення Дзяніс Вайцехавіч Пачыкоўскі, старшы інспектар Пётр Іванавіч Жылевіч, камандзір аддзялення груп затрымання Яўгеній Валер’евіч Елізараў і міліцыянер Сяргей Андрэевіч Нахай. За выдатную службу былому прапаршчыку Уладзіміру Вячаслававічу Матусевічу загадам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь прысвоена першае спецыяльнае званне “лейтэнант міліцыі”.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars