Выстава скульптара

     У Валожынскім краязнаўчым музеі працуе выстава беларускага скульптара, мастацтвазнаўца Валерыя Францавіча КАЛЯСІНСКАГА, які з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў і членам Беларускага нумізматычнага таварыства.

    Творца скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “Скульптура”, пазней – аспірантуру. Працуе ў манументальнай, станковай мемарыяльнай скульптуры, медальерным мастацтве, а таксама – кераміцы. Для сваіх работ выкарыстоўвае бронзу, латунь, граніт, гіпс, гліну.

    Сярод найбольш вядомых работ – мемарыяльныя знакі Стэфану Баторыю ў Гродне, загінуўшаму экіпажу самалёта “Ілля Мурамец” у вёсцы Баруны Ашмянскага раёна, партрэты А. Міцкевіча, С. Манюшкі, А. С. Пушкіна. Творы В. Ф. Калясінскага знаходзяцца ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе”, Івянецкім музеі традыцыйнай культуры, Гродзенскіх гісторыка-археалагічным і гісторыі рэлігіі музеях, у прыватных калекцыях.

    На выставе прадстаўлены бюсты і рэльефы з гіпсу. Таксама тут знаходзіцца работа з граніту “Брадмайстар” дачкі скульптара Паліны і вырабы з гліны дзяцей, што займаюцца ў Валерыя Францавіча ў дзіцячай студыі “Майстэрня талентаў” у Пяршайскім сельскім цэнтры культуры.

Наш кар.

Фота Анжэлы РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars