Аб зацвярджэнні новай рэдакцыі правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў

Транспартная інспекцыя па г. Мінску і Мінскай вобласці інфармуе, што з 12.10.2018 г. уступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2008 г. № 972, шляхам зацвярджэння правіл у новай рэдакцыі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2018 г. № 636, якія неабходна выконваць усім перавозчыкам пасажыраў.

    Унесены наступныя асноўныя змены:

    у якасці аўтамабіляў-таксі павінны выкарыстоўвацца легкавыя аўтамабілі з колькасцю пасажырскіх месцаў для сядзення не менш за тры і не больш за восем;

    на пярэднія дзверы аўтамабіля-таксі наносяцца кароткае найменне (прозвішча і ініцыялы) аўтамабільнага перавозчыка, уліковы нумар плацельшчыка;

    аўтамабіль-таксі (за выключэннем аўтамабіля-таксі, што выконвае перавозкі пасажыраў з выкарыстаннем электроннай інфармацыйнай сістэмы з функцыяй аплаты ў безнаяўным парадку) павінен быць абсталяваны касавым падсумоўваючым апаратам, сумешчаным з таксометрам;

    пры ажыццяўленні міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах могуць выкарыстоўвацца аўтобусы без абмежавання тэрміну эксплуатацыі, якія маюць сядзенні, зручныя для паездак на далёкія адлегласці;

    багажны адсек аб’ёмам не менш за 0,1 куб. м у разліку на кожнае пасажырскае месца (пры колькасці месцаў для сядзення звыш 40);

    павялічаны памер багажу да 100х60х40 см;

    унесена новае паняцце “валідатар” – устройства, прызначанае для пацвярджэння пасажырам аплаты праезду ў аўтобусе з дапамогай электроннага білета, якое ўжываецца пры аўтаматызаванай сістэме аплаты і кантролю аплаты праезду;

    вызначаны парадак браніравання месцаў для праезду і продажу білетаў;

    вызначаны парадак выкарыстання электронных білетаў пры аўтамабільных перавозках пасажыраў у рэгулярных зносінах;

    фрахтаванне легкавымі аўтамабілямі або аўтобусамі катэгорыі М2 (аўтобус, дазволеная максімальная маса якога не перавышае 5000 кг) магчыма не больш чым адным заказчыкам аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах;

    унутрырэспубліканская аўтамабільная перавозка пасажыраў у нерэгулярных зносінах павінна быць аформлена спісам пасажыраў па форме, зацверджанай Міністэрствам транспарту і камунікацый;

    не дапускаецца збіранне платы з пасажыраў, якія не з’яўляюцца заказчыкамі аўтамабільнай перавозкі пасажыраў у нерэгулярных зносінах;

    адпраўленне і прыбыццё аўтобусаў павінны ажыццяўляцца ў месцах фарміравання груп пасажыраў, устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, а таксама на пасажырскіх тэрміналах, пляцоўках для стаянкі аўтамабіляў, іншых аб’ектах па дамове або з пісьмовай згоды ўладальнікаў.

Алег ЯКШЭВІЧ,

намеснік начальніка Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars