Асаблівы сусвет

   Штогод да Міжнароднага дня інвалідаў ТЦСАН праводзіць інклюзіўны фестываль “Асаблівы сусвет”. У бягучым годзе мерапрыемства запланавана на 3 снежня.

     Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і дарослыя людзі з інваліднасцю. Выступіць можна ў наступных намінацыях:

    “Харэаграфічнае мастацтва” (танец індывідуальны ці групавы);

    “Выканаўчае мастацтва” (песня) па трох катэгорыях: ад 5 да 15 гадоў, ад 16 да 31 года, ад 31 года і старэйшыя;

    “Сцэнічнае майстэрства” (да 7 хвілін).

   Як заўсёды, высока ацэньваюцца інклюзіўныя нумары.

   Заяўку можна пакінуць да 20 лістапада па т/факсе 67686 ці па адрасе: г. Валожын, вул. Міру, д. 8, к. 8, ДУ “Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.

   Не забывайце ўказаць прозвішча, імя і імя па бацьку, узрост і намінанацыю.

    Тэлефон для даведак: 68074.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars