Спартакіяда ветэранаў

З 2 па 4 лістапада ў а. г. Ракаў на базе ДУ “Мінская абласная спартыўна-аздараўленчая база “Галактыка” прайшла XI спартакіяда сярод кіраўнікоў і членаў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту Мінскай вобласці, прысвечаная Году малой радзімы.

     Арганізатарамі выступілі галоўнае ўпраўленне спорту і турызму Мінаблвыканкама, упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама і Мінская абласная арганізацыя “Ветэраны фізічнай культуры і спорту”.

    У спартакіядзе прынялі ўдзел ветэраны з 21 раёна Мінскай вобласці. Былі прадстаўлены 7 відаў спорту: шашкі, шахматы, настольны тэніс, більярд, дартс, кідкі ў баскетбольнае кальцо, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі. Спаборніцтвы праводзіліся асобна сярод мужчын ва ўзроставай катэгорыі 60+ і жанчын ва ўзроставай катэгорыі 55+.

    На адкрыцці прысутнічалі алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы 1972 г., заслужаны майстар спорту СССР (1990 г.), заслужаны трэнер БССР, старшыня Рэспубліканскай арганізацыі “Ветэраны фізічнай культуры і спорту” Антаніна Уладзіміраўна Кошаль і намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Вячаслаў Міхайлавіч Шыпароў. Антаніна Уладзіміраўна ўручыла падзякі ветэранскаму актыву Мінскай вобласці, у тым ліку і старшыні Валожынскай раённай арганізацыі “Ветэраны фізічнай культуры і спорту” Мікалаю Мікалаевічу Рабцаву за значны ўклад у развіццё Алімпійскага руху, фізічнай культуры і падтрымку ветэранаў спорту Рэспублікі Беларусь. Былі выказаны словы падзякі судзейскай брыгадзе Валожынскага раёна за высокі прафесіяналізм і арганізацыю мерапрыемства на высокім узроўні.

    Ветэраны фізічнай культуры і спорту Валожынскага раёна сталі пераможцамі і прызёрамі ў розных відах спорту. Вячаслаў Вітальевіч Косік заняў 1-е месца па шахматах і 3-е месца – па шашках; Аляксей Уладзіміравіч Лях быў першым па настольным тэнісе; Васіль Васільевіч Ажарэльеў атрымаў 2-е месца ў кідках у баскетбольнае кальцо і 3-е месца па дартсе; Тамара Міхайлаўна Семяняга заняла 1-е месца па шашках, 2-е месца – па шахматах і 3-е месца – па настольным тэнісе.

    Віншуем пераможцаў!

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars