В Вишнево возобновлена работа первичной организации ОО “Белорусский союз женщин”

Общество

С открытием обновлённого Вишневского сельского Дома культуры приятные изменения произошли и в жизни жителей деревни: возобновила свою работу первичная местная организация ОО “Белорусский союз женщин”

20 самых актыўных, таленавітых і ініцыятыўных жанчын Вішнеўшчыны сабраліся разам у памяшканні сельскай бібліятэкі на першае пасяджэнне. У госці да іх завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі Саюза жанчын М. А. Іода, начальнік аддзела працоўных адносін, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама З. М. Дубіна.

Асноўным пытаннем стала абранне старшыні савета: і ўсе прысутныя аднагалосна сышліся на кандыдатуры Алены Генадзьеўны Жвірко – загадчыцы бібліятэкі. У выніку размовы паступіла шмат цікавых і нават неардынарных прапаноў. Задум у жанчын вельмі многа, застаецца толькі ўвасобіць іх у жыццё. І сумненняў у тым, што ўсё будзе зроблена, ні ў каго не ўзнікла.

Фота Алены Залескай.



Добавить комментарий