
Моцны шквалісты вецер, буры і смерчы – стыхійнае бедства, якое можа здарыцца ў любую пару года.
Пры атрыманні штармавога папярэджання па тэлебачанні ці па радыё, уважліва паслухайце парады і рэкамендацыі. Папярэдзьце пра магчымае здарэнне суседзяў, пры неабходнасці – акажыце дапамогу інвалідам, дзецям і пажылым грамадзянам. Падрыхтуйце дакументы, адзенне і збярыце на ўсялякі выпадак самыя неабходныя рэчы і прадметы: прадукты харчавання, ваду, медыкаменты, ліхтарык, радыёпрыёмнік на батарэйках. Адключыце электраправодку, закрыйце газавыя балоны, патушыце агонь у печы. Маёмасць, якая захоўваецца на двары ці на балконе, унясіце ў дом або падвал. Спілуйце сухія галіны дрэў, каб яны, абламаўшыся ад ветру, не пашкодзілі пабудовы. Аўтамабіль заганіце ў гараж.
Навучыце дзяцей, як паводзіць сябе падчас стыхійнага бедства. Пажадана, каб у такія дні яны не наведвалі школу, дзіцячы сад.
У тым выпадку, калі вецер застаў вас на вуліцы, пастарайцеся трымацца далей ад няўстойлівых пабудоў. Пажадана адшукаць які-небудзь надзейны падвал і перачакаць непагадзь там. На адкрытай мясцовасці трэба легчы на зямлю, падабраўшы для гэтага нізіну, канаву, роў, кювет і накрыць галаву адзеннем ці сухім голлем.
Вадзіцелям рэкамендавана спыніць рух і пакінуць кабіну. Пазбягайце разнастайных аб’ектаў павышанай рызыкі: мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, вадаёмаў.
Пасля моцнай буры адразу не пакідайце свайго ўкрыцця, бо праз некалькі хвілін стыхія можа вярнуцца.