Нялішнія веды

Безопасность и здоровье

Рэспубліканская акцыя МНС “Не прапальвай сваё жыццё!” распачалася 12 лістапада. Асаблівую ўвагу выратавальнікі ўдзеляць праблеме пажараў і гібелі людзей у выніку неасцярожнага курэння.

    Акрамя работнікаў выратавальнай службы, удзел у акцыі прымуць актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Мерапрыемства разлічана на чатыры этапы: сустрэчы з грамадскасцю ў найбольш ажыўленых месцах населеных пунктаў, потым адбудуцца гутаркі і лекцыі на прадпрыемствах і ў арганізацыях, далей эстафета пяройдзе ў сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй. На фінальным этапе выратавальнікі правядуць мерапрыемствы ў месцах масавага прабывання людзей, дзе можна будзе наведаць гульнявыя пляцоўкі, тэматычныя фотазоны.



Добавить комментарий