Экзамен здалі паспяхова

Безопасность и здоровье

Тактычна-спецыяльныя вучэнні прайшлі ў дзяржаўнай установе “Дом інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі развіцця”.

     Па легендзе ў спальным корпусе адбылося ўзгаранне. Пасля паведамлення ў МНС пачала праводзіцца эвакуацыя дзяцей і абслуговага персаналу з прыцягненнем дабравольнай пажарнай дружыны ўстановы.

    На вучэннях выратавальнікі пазнаёміліся з асаблівасцямі тушэння агню на аб’ектах з вялікай колькасцю людзей, у асяроддзі, дзе немагчыма дыхаць з-за дыму, а таксама адпрацавалі спосабы выратавання пацярпелых з інваліднасцю. Акрамя гэтага праверылі стан вонкавага і ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння. 

     Напрыканцы былі падрабязна прааналізаваны ўсе дзеянні выратавальнікаў і персаналу пры ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, якія ацэнены станоўча.



Добавить комментарий