Месцы павышанай рызыкі

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праверылі стан пажарнай бяспекі ў інтэрнатах жылкамунгаса, райаграпрамтэхнікі, райспажыўтаварыства, цэнтральнай раённай бальніцы, дарожна-рамонтных арганізацый.

     Грубыя парушэнні выяўлены ў інтэрнаце па адрасе: г. Валожын, вул. М. Горкага, дзе пражываюць медыкі, у будынках жылкамунгаса ў райцэнтры па вуліцы Чапаева, 41 і 40 адсутнічае сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. Паўсюдна зафіксавана недастатковая колькасць або няспраўнасць пярвічных сродкаў пажаратушэння, шляхі эвакуацыі захламлены, дапускаецца курэнне ў неналежных для гэтага месцах.

     У адносінах да кіраўнікоў і адказных службовых асоб будуць прыняты меры ўздзеяння з мэтай хутчэйшага выкаранення выяўленых парушэнняў.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars