Небяспечны чадны газ

Безопасность и здоровье

     Чадны газ (хімічная формула СО) – вельмі атрутнае рэчыва. Нябачнае і бязлітаснае. Утвараецца яно пры няпоўным згаранні вугляродаў. На жаль, штогод фіксуюцца выпадкі са смяртэльным зыходам пры эксплуатацыі газавага абсталявання.

    Атручванне чадам пры рабоце газавай калонкі адбываецца тады, калі яна няспраўная, калі адсутнічае адпаведная выцяжка, пры засарэнні дымавых каналаў.

    Некаторыя выкарыстоўваюць газавыя пліты для абагрэву кватэры. Гэта недапушчальна, бо таксама можа прывесці да атручвання. Вялікую небяспеку тояць у сабе печы, каміны. Не закрывайце засланку да таго часу, пакуль не дагарэў апошні вугалёк! Ад аўтааматараў таксама патрабуецца абачлівасць – нельга запускаць рухавік у гаражы для абагрэву!

    Сімптомы атручвання чадным газам наступныя: рвота, сіняе адценне скуры, зблытанасць думак, боль галавы, галавакружэнне, парушэнне каардынацыі рухаў і арыентацыі ў прасторы. Першая дапамога – свежае паветра. Выведзіце пацярпелага на вуліцу і выклікайце хуткую дапамогу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *