18 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу

Валожыншчыны, ветэраны вытворчасці!

    Віншую вас з прафесійным святам і ад усёй душы дзякую за нялёгкую працу і адданасць абранай справе.

    Аграрны сектар – важнейшая сфера эканамічнага жыцця нашай дзяржавы. Менавіта вы, хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, работнікі харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, самаадданай працай забяспечваеце харчовую бяспеку дзяржавы, дабрабыт і росквіт кожнай сям’і.

    Я ўдзячны ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню.

    Жадаю ўсім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай бадзёрасці і энергіі, новых поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях! Няхай ваша праца заўсёды акупляецца багатым ураджаем і дастойнымі вынікамі, а кожны новы дзень дорыць толькі радасць!

Старшыня раённага выканаўчага камітэта

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА

 

Паважаныя работнікі вёскі,

шаноўныя члены калектываў прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці!

    Чарговы раз мы ўрачыста ўшаноўваем людзей самай мірнай прафесіі – хлебаробаў. Такія адносіны яны заслужылі па праве, бо хлеб ніколі не даваўся лёгка. З пачуццём асаблівага гонару і задавальнення адзначаем, што Мінская вобласць з кожным годам умацоўвае права называцца галоўнай жытніцай краіны. Гэта – вынік працы і высокага прафесійнага майстэрства шматтысячнага атрада хлебаробаў Міншчыны. Значны ўклад у агульны каравай зроблены і вамі.

    Сардэчна віншуем усіх работнікаў АПК з надыходзячым святам. Няхай працоўныя будні і ў далейшым прыносяць толькі радасць і перамогі на карысць нашай роднай Беларусі!

І. С. МАРКЕВІЧ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання,

М. В. РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars