Штодзённы бой за сырадой

На ўскрайку Налібоцкай пушчы прытулілася малочнатаварная ферма «Даўбені» СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз». Гэты сельскагаспадарчы аб’ект зусім не псуе маляўнічых краявідаў. Рухаючыся па новай аўтастрадзе М6, уважлівы назіральнік абавязкова адзначыць, наколькі светла-бірузовы колер будынкаў добра глядзіцца на фоне елак і сосен.

    Але не толькі з далёкага ракурсу выгадна выглядае ферма. Завітаўшы на яе двор, адразу бачыш, як па-гаспадарску ўсё дагледжана і ўпарадкавана. Кампліментаў і слоў падзякі, безумоўна, заслугоўвае кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, а таксама загадчыца МТФ Раіса Іванаўна Навіцкая.

     Жывёлагадоўля ў Бабровічах трымае лідзіруючыя пазіцыі па ўсіх паказчыках, якія забяспечваюцца трывалай кармавой базай, сучасным абсталяваннем і, галоўнае, граматнай кадравай палітыкай. Людзі тут трымаюцца за сваё працоўнае месца, дзе ім створаны добрыя ўмовы, гарантаваны высокія заробкі. Кожны работнік мае добраўпарадкаванае жыллё, у Калектыўным дагаворы прадугледжваюцца шматлікія льготы і дапамогі: два разы на год выдзяляецца тэхніка на апрацоўку прысядзібных участкаў, з нагоды значных сямейных падзей можна бясплатна атрымаць транспарт для падвозкі гасцей, існуе наладжаны механізм матэрыяльнага заахвочвання. 

      На малочнатаварнай ферме ў Даўбенях догляд за жывёлай ажыццяўляюць 20 чалавек – 16 рабочых і 4 спецыялісты. На іх ускладзены клопат пра дойны статак у 620 галоў і вырошчванне 327 цялят. Цяпер сярэднясутачны надой складае прыкладна 20 кілаграмаў, а прывагі маладняку – 820 грамаў.

     Першая дойка пачынаецца а палове шостай. Вопытныя даяркі справу сваю ведаюць і строга прытрымліваюцца патрабаванняў тэхналогіі. Як вынік – усё малако паступае на перапрацоўчыя прадпрыемствы толькі экстра-класам.

    Для адпачынку на ферме абсталяваны ўтульны пакой. У ім мы і засталі лепшых даярак: Марыну Андрэеўну ТАЛЕР, Марыну Анатольеўну КІСЕЛЬ, Алену Мікалаеўну ВАЙЦЯХОВІЧ, Яніну Тадэвушаўну СТАНКЕВІЧ, Настассю Уладзіміраўну ЛАНДЗАР. Жанчынам, тым больш калегам, заўсёды ёсць што абмеркаваць. Падчас размовы на ферму завітаў кіраўнік гаспадаркі Г. У. Бычкоўскі, запытаў: “Дзяўчаты, да мяне ёсць якія-небудзь просьбы, пытанні?” Пачуўшы ў адказ, што ўсё ідзе ў штатным рэжыме, Генадзь Уладзіміравіч развітаўся. Яго клікалі паўсядзённыя клопаты…

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars