С 9 по 13 марта в районе проводится комплексное мероприятие «Арсенал»

Закон и порядок

Оперативно-профилактическое специальное комплексное мероприятие «Арсенал» направленно на выявление фактов незаконного хранения оружия и боеприпасов.

Як паказала мінулагодняя практыка, некаторым нашым грамадзянам вельмі складана развітацца са зброяй, якая дасталася ім у спадчыну яшчэ з часоў вайны або іншым чынам. Летась за “прывязанасць” да старой, незарэгістраванай стрэльбы пенсіянер з вёскі Куцяняты быў пакараны штрафам у памеры 350 тысяч рублёў. У некаторых жыхароў на падворках можна знайсці часткі баявой зброі або выбуховыя рэчывы, што таксама забаронена, а за дабравольную іх здачу адказнасць не прадугледжана.

Падчас акцыі супрацоўнікамі міліцыі будуць пракантраляваны і ўмовы, у якіх паляўнічыя захоўваюць ружжы.

Калі вам стала вядома пра факты незаконнага захоўвання выбуховых рэчываў, зброі, боепрыпасаў або іх фрагментаў, то тэлефануйце ў РАУС па нумары: 55-4-36.

Андрэй ЗАГОРСКІ,

ст. лейтэнант міліцыі РАУС.



Добавить комментарий