У рамках дэкрэта №3

Общество

       Пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Валожынскага райвыканкама працягвае сваю работу па працаўладкаванні працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.

        Нядаўна ў будынку Івянецкага пасвыканкама адбылося чарговае пасяджэнне камісіі, на якім прысутнічалі дванаццаць яе членаў і пяць кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, што размяшчаюцца на тэрыторыі пасёлка і Івянецкага сельсавета.

    За дапамогай звярнуліся дзесяць чалавек. Чатыры адразу атрымалі накіраванне на працу. Дзякуючы таму, што з кіраўнікамі было праштудзіравана пытанне па вакансіях, якія з’явяцца ў бліжэйшы час, яшчэ двое прэтэндэнтаў на працоўныя месцы набудуць іх на працягу месяца. Астатнія атрымалі прававую юрыдычную кансультацыю па працаўладкаванні ў рамках выканання Дэкрэта № 3.

    Наступнае пасяджэнне камісіі адбудзецца 22 лістапада ў будынку райвыканкама. Наогул, яны праходзяць з 15 да 17 гадзін кожны другі і чацвёрты чацвер месяца.

    Дадатковую інфармацыю па дадзеным пытанні можна атрымаць на сайце райвыканкама: http://www.volozhin.gov.by. У раздзеле “Сацыяльная сфера” трэба выбраць “Сацыяльная абарона”, далей “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”. Тут жа можна даведацца пра наступныя пасяджэнні пастаяннай камісіі.

Анжэла РАДЫНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *