Найпершы клопат – пра дзяцей

Сусветны дзень дзіцяці – свята, якое Генеральная Асамблея ААН у 1954 годзе рэкамендавала ўсім краінам увесці з 1956 года. У нашай краіне яго адзначылі 20 лістапада. Менавіта гэты дзень лічыцца знамянальным з-за прыняцця Дэкларацыі правоў дзіцяці, Канвенцыі аб правах дзіцяці.

    У сваёй дзейнасці натарыят стаіць на варце абароны правоў дзяцей пры здзяйсненні здзелак і афармленні спадчыны.

      Згодна з артыкулам 89 Кодэкса аб шлюбе і сям’і, бацькі маюць права здзяйсняць ад імя дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў маёмасныя здзелкі, даваць згоду на здзяйсненне здзелак з дзецьмі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, а таксама кіраваць маёмасцю дзіцяці да дасягнення ім паўналецця як законныя прадстаўнікі. Пры гэтым бацькі не маюць права без згоды органаў апекі і папячыцельства адчужаць, аддаваць у залог маёмасць, якая належыць дзіцяці, адмаўляцца ад спадчыны ад імя дзіцяці, прымаць спадчыну пад умовай, адмаўляцца ад прыняцця ў дар, патрабаваць падзелу маёмасці дзіцяці, здзяйсняць іншыя здзелкі, якія супярэчаць яго інтарэсам. Таксама неабходны дазвол органаў апекі і папячыцельства аб дачы згоды на адчужэнне жылога памяшкання, у якім пражываюць непаўналетнія члены, былыя члены сям’і ўласніка, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы або маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, або грамадзяне, прызнаныя недзеяздольнымі, ці абмежаваныя ў дзеяздольнасці судом. Такая згода неабходна і для адчужэння жылога памяшкання, замацаванага за дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў.

    У згодзе на здзелку можа быць адмоўлена, калі будзе ўстаноўлена, што яна ўшчамляе правы і законныя інтарэсы непаўналетняга. Напрыклад, набываемае жылое памяшканне не адпавядае санітарным і тэхнічным патрабаванням, нядобраўпарадкавана, непрыгоднае для пражывання; з’яўляецца аварыйным, падлягае зносу або пераводу ў нежылое, пагражае абвалам; здзелка носіць карыслівы або фіктыўны характар.

    Натарыус заўсёды рэкамендуе бацькам добра ўзважыць усе «за» і «супраць», перш чым прыняць рашэнне: звяртацца за афармленнем спадчыны ад імя свайго дзіцяці ці адмовіцца ад яе, здзейсніць здзелку аб адчужэнні маёмасці або адмяніць. Бо кожны бацька ці маці абавязаны з клопатам кіраваць маёмасцю дзіцяці, захоўваць памер гэтай маёмасці, а пры магчымасці – прымнажаць яго.

Марына ЦЕЛЯЖЭВІЧ,

загадчык натарыяльнай канторы

Валожынскага раёна

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars