Асцярожна: першы лёд!

На парозе зіма, і ўжо прыйшлі першыя маразы. На рэках, азерах і сажалках з’яўляецца лёд. Пакуль што вельмі тонкі і крохкі, ён не валодае неабходнай трываласцю.

    Неабходна ведаць, што працягласць ледаставу на розных вадаёмах не аднолькавая, як не аднолькавая і трываласць лёду нават у розных месцах аднаго вадаёма.

    Варта памятаць, што выхад на лёд забараняецца, пакуль яго таўшчыня не дасягне 7 сантыметраў!

    Прэзідыум раённай арганізацыі ТВВОД звяртаецца да бацькоў:

ні ў якім разе пакуль не адпускайце дзяцей да вады! Каб пазбегнуць бяды, неабходна ўстрымацца ад выхаду на лёд і аматарам падводнай рыбалкі!

 

    Нягледзячы на папярэджанні, штогод падчас зімовай рыбнай лоўлі і пры пераходзе вадаёмаў па лёдзе адбываюцца трагедыі з гібеллю людзей. Таму не лішнім будзе нагадаць, што толькі строгае выкананне мер бяспекі дапаможа захаваць жыццё і здароўе.

    Пераходзіць вадаёмы па лёдзе варта ў месцах, абсталяваных для перапраў. Пры іх адсутнасці неабходна пераканацца ў трываласці покрыва. Яна правяраецца пяшнёй або палкай. Калі пасля першага ўдару лёд прабіваецца і з’яўляецца вада, варта неадкладна спыніцца і рухацца назад па сваіх слядах, пры гэтым першыя крокі трэба рабіць, не адрываючы падэшвы ад лёду. Правяраць трываласць лёду ўдарамі ног забараняецца.

    Пры руху варта быць асцярожным, уважліва сачыць за паверхняй, абыходзіць небяспечныя і падазроныя месцы – упадзенні ручаёў, выхад грунтовых вод і крыніц, умерзлыя купіны асакі і травы. Не рэкамендуецца выходзіць на лёд у завею і цёмны час сутак. Пры групавым пераходзе па лёдзе варта рухацца на адлегласці 5-6 метраў адзін ад аднаго, уважліва назіраючы за тым, хто ідзе наперадзе.

    Катацца на каньках можна толькі на спецыяльна абсталяваных катках. Адкрыццё каткоў на вадаёмах дазваляецца на мелкаводдзі, пры адсутнасці хуткай плыні, пасля дбайнай праверкі трываласці і таўшчыні лёду (не менш за 10-12 сантыметраў). Масавыя катанні павінны правадзіцца пры таўшчыні лёду не менш за 25 сантыметраў.

    Пераходзіць вадаёмы на лыжах рэкамендуецца па пракладзенай лыжні. У выпадку пераходаў па цаліне варта адшпіліць мацаванні лыжаў, зняць завесы палак з рук, рукзак трымаць на адным плячы. Адлегласць паміж лыжнікамі павінна быць 5-6 метраў, пры гэтым той, хто ідзе наперадзе, ударамі палак правярае трываласць лёду і сочыць за ёй.

    Падчас падлёднай рыбалкі не рэкамендуецца прабіваць шмат лунак на блізкай адлегласці, скакаць і бегаць па лёдзе, збірацца вялікімі групамі. Кожнаму рыбалову рэкамендуецца мець з сабой выратавальную камізэльку і лінь (вяроўку) даўжынёй 15-20 метраў з пятлёй на адным канцы і грузам вагой каля 500 грамаў на іншым. Праваліўшыся пад лёд, варта дзейнічаць хутка і рашуча – кінуць у бок берага замацаваны на поясе лінь і без рэзкіх рухаў старацца выбрацца на трывалы лёд, а затым, лежачы на жываце ці спіне, прасоўвацца ў бок берага, адначасова заклікаючы аб дапамозе.

    Пры аказанні дапамогі чалавеку, які праваліўся пад лёд, падаюцца лесвіцы, дошкі, жэрдкі, вяроўкі і іншыя падручныя сродкі, пры гэтым набліжацца да яго варта лежачы, паўзком, пажадана абапіраючыся на прадметы, якія павялічваюць плошчу апоры. Калі выратавальнікаў двое і больш, то лепш утварыць ланцужок, утрымліваючы адзін аднаго за ногі.

    Трэба ведаць, што чалавек, які трапіў у ледзяную ваду, можа замерзнуць праз 10-15 хвілін, а праз 20 хвілін страціць прытомнасць. Таму жыццё пацярпелага залежыць ад кемлівасці і хуткасці дзеянняў.

    Памятайце! Парушэнні мер бяспекі на лёдзе небяспечныя для жыцця!

Іван СУХАДОЛЕЦ,

старшыня райарганізацыі ТВВОД

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Адзін каментарый да матэрыяла “Асцярожна: першы лёд!”

  1. Нашим рыбакам все не почем, скоро пойдут на лед

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars