Працаўладкавацца дапамогуць

     Адбылося чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Валожынскага раёна. У ім прыняла ўдзел член абласной камісіі Наталля Валер’еўна Калядчык.

    На гэты раз за дапамогай звярнуліся чатыры чалавекі. Трое з іх – жыхарка Дорскага сельсавета (37 гадоў) і два жыхары Валожына (29 і 42 гады) – на працягу многіх гадоў маюць праблемы з працаўладкаваннем. Адсутнасць спецыяльнасці, наяўнасць судзімасцей, злоўжыванне алкаголем не спрыяюць наладжванню жыцця. Як адзначыў старшыня камісіі Пётр Іосіфавіч Бібік, вакансій у раёне, тым больш у райцэнтры, хапае, і той, хто імкнецца займець работу, абавязкова яе знойдзе. А вось у такіх выпадках людзям дапамагчы цяжка. Тым не менш, усе візіцёры атрымалі накіраванне ў арганізацыі горада. Яшчэ адна наведвальніца прыйшла на камісію, каб прадставіць інтарэсы сваёй 37-гадовай дачкі. Маладая жанчына мае працу па спецыяльнасці, але ў хуткім часе на прадпрыемстве могуць адбыцца скарачэнні. Вось яна і яе матуля вырашылі паклапаціцца загадзя. Члены камісіі запэўнілі жанчыну, што для людзей з адукацыяй і вопытам знайсці работу ў райцэнтры звычайна няцяжка. Паколькі скарачэнне не адбылося, і пытанне працаўладкавання востра не стаіць, жанчыне прапанавалі звярнуцца ў аддзел занятасці, дзе ёй дапамогуць падабраць работу згодна з яе кваліфікацыяй ці накіраваць на перанавучанне.

     Усяго на працягу года на пасяджэнні камісіі былі запрошаны 173 жыхары раёна. Звярнуўся 101 чалавек, з іх 30 наведаліся самастойна. 37 чалавек атрымалі накіраванне на працаўладкаванне, у выніку займелі работу 27. Яшчэ 30 накіраваны ў органы занятасці, якія дапамаглі працаўладкавацца 18 грамадзянам, а 31 аказалі кансультацыйную дапамогу. Ёсць і такія (3 чалавекі), што адмовіліся ад усіх прапаноў. Як патлумачыла сакратар камісіі М. А. Іода, 50% тых, хто прыйшоў на пасяджэнні, зараз маюць работу. Прыблізна такое становішча і на ўзроўні вобласці. Каб палепшыць выніковасць дзейнасці камісій, на мінулым тыдні для работнікаў упраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкамаў праведзены абласны семінар “Аўтаматызаваная сістэма кіравання занятасцю насельніцтва. Архітэктура сістэмы, асноўныя функцыі і асаблівасці работы”.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars