У аб’ектыве – зубр

Праект “Распрацоўка інтэграцыйных падыходаў да ўпраўлення водна-балотнымі ўгоддзямі з улікам прынцыпу ландшафтнага планавання з мэтай атрымання шматбаковых выгод”, які фінансуецца Глабальным экалагічным фондам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, паспяхова рэалізуецца на нашай Валожыншчыне.

     Нядаўна на тэрыторыі Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Налібоцкі” адбыўся прэс-тур для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і замежных СМІ. Кіраўнік праекта А. Г. Арцюшэўскі, навуковы каардынатар А. В. Казулін, дырэктар заказніка В. У. Гуркоў і супрацоўнік навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах В. В. Шакун пастараліся, каб журналісты не толькі атрымалі асалоду ад прабывання на прыродзе, але і ацанілі вынікі праведзенай работы па захаванні жывёльнай і расліннай разнастайнасці.  

     Налібоцкая пушча – унікальны прыродны аб’ект, вартасць якога мае значэнне для ўсяго свету. Супрацоўнікі заказніка зараз цесна супрацоўнічаюць з Латвіяй і Галандыяй, Літвой і Польшчай. Замежныя партнёры зацікаўлены ў набыцці нашых цецерукоў, глушцоў, зуброў. Вядуцца перамовы наконт таго, каб адтуль да нас перасяліць тарпанавідных коней і турападобную жывёлу.

    Гасцям жа сустрэча ў першую чаргу запомнілася тым, што яны змаглі палюбавацца зубровым статкам у натуральным асяроддзі. Асабліва радаваліся прадстаўнікі тэлеканала “Мір” – ім выпала рэдкая ўдача зняць унікальныя кадры.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars