Школьное радио «Активное» в Городьках завоевало большую популярность

Общество

Мы з дзяўчынкамі і класным кіраўніком сабраліся на Савет старшакласнікаў, дзе вырашалі пытанне: “Як павіншаваць нашых абаронцаў?”

Прапаноў было шмат, але выбраць самую арыгінальную не ўдавалася. Раптам наша сяброўка падзялілася сваёй запаветнай марай: “Я вельмі хачу быць вядучай на радыё”. Гэта ідэя ўсім спадабалася, і мы рашылі адкрыць сваё школьнае радыё. Выбралі вядучых, распрацавалі праграму з вершамі і цікавымі віншаваннямі. Радыё назвалі “Актыўнае”.

З самага ранку   прыйшлі ў школу, падрыхтаваліся і ў 8.10 пачалі святочную праграму, але заняткі прапускаць не збіраліся.

Першую частку праграмы завяршылі ў 8.25. За кароткі час мы, радыёвядучыя, павіншавалі нашу моцную палову чалавецтва цёплымі словамі і падаравалі ёй музычны падарунак. Юнакі з усмешкай на твары пайшлі на першы ўрок. На астатніх перапынках хлопчыкаў і мужчын, якія працуюць у школе, чакалі новыя падарункі.

Пачуўшы пра школьнае радыё, жадаючых выказаць шчырыя віншаванні нашым абаронцам з’яўлялася з кожным перапынкам усё больш і больш. На радыё была адкрыта тэлефонная лінія, на якую мы прымалі SMS-віншаванні і заказы на любімыя музычныя творы.

У гэты святочны мужчынскі дзень кожны атрымаў вялікі зарад пазітыўнай энергіі. Школьнае радыё “Актыўнае” вельмі спадабалася ўсім юнакам і мужчынам. У адказ на нашы віншаванні хлопчыкі абяцалі таксама падараваць нам на 8 сакавіка нешта незабыўнае.

Вераніка ШАТРОЎСКАЯ, Вучаніца Гародзькаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.



Добавить комментарий