Акцыя “Клопат”

Актывістамі раённага аддзялення Таварыства Чырвонага Крыжа працягваецца збор фінансавых сродкаў і матэрыяльнай дапамогі ў рамках акцыі “Клопат”.

    Як паведаміла старшыня РА БТЧК Антаніна Уладзіміраўна Трацэўская, арганізацыі, прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі пакуль не вельмі актыўна падтрымліваюць ход акцыі. Тым не менш, збор грашовых сродкаў набірае абароты. Аднымі з першых свае ахвяраванні пералічылі філіял ДП “Мінаблпаліва”. Традыцыйна з радасцю насустрач валанцёрам ідуць жыхары райцэнтра. З іх дапамогай ужо сабрана значная колькасць патрэбных рэчаў – адзенне, абутак, прадметы хатняга быту. Тым, хто яшчэ збіраецца паўдзельнічаць у карыснай справе, неабходна мець на ўвазе, што сёння ў арганізацыі ёсць шмат заявак на пасцельную бялізну, мужчынскае адзенне і абутак. Многія грамадзяне, што знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, з удзячнасцю прымуць і прадукты харчавання.

   Паважаныя кіраўнікі і супрацоўнікі ўстаноў і прадпрыемстваў! Людзі з інваліднасцю, адзінокія пажылыя грамадзяне, некаторыя шматдзетныя сем’і разлічваюць на нашу міласэрнасць. Давайце дапаможам ім разам!

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars