Пісьмо і падарунак ад Дзеда Мароза

На раённым вузле паштовай сувязі РУП “Белпошта” дадзены старт традыцыйнай навагодняй акцыі “Пісьмо і падарунак ад Дзеда Мароза”.

    Паслуга з кожным годам становіцца ўсё больш запатрабаванай. Напрыклад, да мінулагодняга свята паступіла заявак больш, чым было выдзелена падарункаў. Перавышэнне плана прывяло да таго, што давялося “пазычаць” нерэалізаваныя наборы ў іншых раёнах. Усяго ж паштальёны перадалі валожынскім дзецям 230 запаветных скрыначак.

   Нягледзячы на тое, што на календары яшчэ толькі лістапад, паштовымі работнікамі раёна ўжо прынята каля ста заявак ад клапатлівых бацькоў, якія стараюцца арганізаваць сваім хлопчыкам і дзяўчынкам як мага больш сюрпрызных момантаў напярэдадні любімага свята. Вядома, што адным са складальнікаў падарунка на гэты раз будзе мяккая цацка-флікер у выглядзе сімвала года. У канверце з віншавальным пісьмом юныя адрасаты таксама знойдуць невялікі, але карысны дадатак.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars