Захаваць жыццё з апа…

    Ледзь не скончыўся трагедыяй пажар, які адбыўся ў лістападзе ў горадзе Сянно Віцебскай вобласці. Апоўначы ў МНС паступіла паведамленне аб пажары ў пакоі на трэцім паверсе інтэрната Сенненскага ЖКГ. Але, на шчасце, спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Выратаваны трое дарослых і двое дзяцей 2012 і 2016 г. н. Праўда, меншага шпіталізавалі з апёкамі 1-2 ступені (35% цела).

    Прычына пажару яшчэ ўстанаўліваецца. І ўсё ж, нягледзячы на нанесены ўрон здароўю, самае каштоўнае – жыцці людзей – АПА захаваў. Дзякуючы гэтаму маленькаму кампактнаму прыбору ў краіне ўдалося прадухіліць гібель многіх.

    Аўтаномны пажарны апавяшчальнік – найбольш даступнае ўстройства, здольнае засцерагчы людзей і іх жыллё ад наступстваў пажару. Прыбор рэагуе на задымленне, падаючы моцны гукавы сігнал. Пачуць яго можа не толькі чалавек, што заснуў, але і яго суседзі. Ён просты ў эксплуатацыі, не патрабуе вялікіх выдаткаў, інтэр’ер не псуе. Адзінае што трэба – па меры неабходнасці мяняць элементы сілкавання і перыядычна чысціць ад пылу.

    Хочацца верыць, што ўсе ўсведамляюць неабходнасць гэтай прылады і знойдуць магчымасць ўстанавіць яе ў сваім доме. Надзвычайную сітуацыю лягчэй папярэдзіць, чым ліквідаваць. Не эканомце на ўласнай бяспецы!

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars