Па маршруце аўталаўкі

Месца правядзення першага этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» было выбрана невыпадкова.

    Як правіла, больш за ўсё пажараў адбываецца ў сельскай мясцовасці. Ды і загінулыя з-за курэння ў ложку ў нецвярозым стане часцей за ўсё з вёсак. Таму выратавальнікі вызначылі маршрут бяспекі ўслед за аўтамагазінам.

    У сярэдзіне лістапада выратавальнікі правялі прафілактычныя гутаркі з жыхарамі вёсак Вішнеўскага сельскага савета. Супрацоўнікі РАНС нагадалі ўсім пра неабходнасць захавання правіл бяспекі, расказалі пра патрабаванні да пячнога ацяплення і электрычнай праводкі. А заўзятым курцам нагадалі пра небяспеку курэння ў доме, ложку, ды яшчэ і «пад градусам». Прывялі прыклады бесклапотнасці нашых грамадзян, а таксама лічбы статыстыкі. Летась у раёне з-за неасцярожнага абыходжання з агнём загінулі 8 чалавек.

    Грэбуючы правіламі пажарнай бяспекі, вы можаце страціць не толькі гадамі нажытае дабро, але і сваё жыццё.

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars