Патрабаванне – пусты гук?

Работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі паўторны маніторынг ТАА «ФКМ-стыль».

    Устаноўлена, што з прапанаванага раней 21 супрацьпажарнага мерапрыемства выкананы толькі 3. Дагэтуль не ліквідаваны грубыя парушэнні норм і правіл пажарнай бяспекі: аб’ект не ўведзены ў эксплуатацыю ў парадку, устаноўленым заканадаўствам; пад эвакуацыйнай лесвічнай клеткай дапускаецца складзіраванне гаручых матэрыялаў; не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння; не арганізавана сістэматычная ачыстка памяшканняў, дзе ў выніку тэхналагічнага працэсу ўтвараюцца гаручы пыл і яго адкладанне на будаўнічых канструкцыях, інжынерным і тэхналагічным абсталяванні і камунікацыях; аб’ект не абсталяваны ўстаноўкамі пажарнай аўтаматыкі.

    Выяўленыя парушэнні могуць прывесці да ўзнікнення пажару, а таксама ўскладніць яго выяўленне і ліквідацыю. У дачыненні да кіраўніка і службовых асоб, якія адказваюць за пажарную бяспеку, будуць прыняты меры адміністрацыйнага ўздзеяння.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars