Надзейныя памочнікі

    Часы, калі гаспадыні посуд мылі гарчычным парашком і харчовай содай, а рэчы – звычайным мылам, прайшлі ўжо даўно.

    На прылаўкі магазінаў пастаянна кладуцца тысячы ўпаковак розных хімічных прэпаратаў. Але не варта забываць пра тое, што такія, здавалася б, бяскрыўдныя рэчывы пры няправільным выкарыстанні могуць сур’ёзна нашкодзіць. І каб гэтага не адбылося, неабходна ведаць, як з імі звяртацца!

    Вывучыць інструкцыю на ўпакоўцы для большасці проста сапраўдны «подзвіг», а між тым, гэта першае, што трэба зрабіць. Захоўвайце бытавую хімію асобна ад харчовых прадуктаў, далей ад сістэм ацяплення і, самае галоўнае, у месцах, недаступных для дзяцей. Адзін з самых распаўсюджаных відаў бытавой хіміі – сродкі для мыцця посуду. Яны не моцна таксічныя, але ўсё ж уяўляюць небяспеку. Старанна адмывайце посуд, а не проста спалосквайце пад кранам.

    Уважлівасць неабходная і ў абыходжанні з аэразольнымі балончыкамі. Ні ў якім разе не награвайце іх: могуць выбухнуць. Не разбірайце пустыя ўпакоўкі і не кідайце іх у агонь.

    Асобна спыніцца хацелася б на гаручых вадкасцях, якія таксама ёсць практычна ў кожнай кватэры. Гэта ацэтон, бензін, лакі, растваральнікі і інш. Калі ўжо яны і павінны быць у вас пад рукой, то выключна ў невялікіх колькасцях. Нельга трымаць іх у падвалах і на цокальных паверхах, каля ацяпляльных прыбораў і газавых пліт. Захоўваць такія рэчывы варта ў герметычным посудзе ў лёгка праветрываемых памяшканнях.

    Карыстаючыся бытавой хіміяй, не забывайце пра гумовыя пальчаткі і рэспіратары. Пасля ачысткі якой-небудзь паверхні прамывайце яе вялікай колькасцю вады. Не змешвайце адны рэчывы з іншымі: магчыма хімічная рэакцыя. Пасля работы з бытавой хіміяй памыйце рукі і выветрыце памяшканне.

    Выкананне ўсіх гэтых рэкамендацый – гарантыя таго, што сродкі бытавой хіміі будуць для вас сапраўды надзейнымі памочнікамі, а не крыніцай магчымых праблем са здароўем!

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars