Выклікам не жартуюць

    Выратавальнікі нясуць кругласутачнае дзяжурства, каб у любы момант прыйсці на дапамогу. Штодня паступаюць дзясяткі выклікаў. Аднак сярод іх бываюць і лжывыя.

    Дыспетчар не мае права ігнараваць і абавязаны рэагаваць на кожны выклік. Сумна, калі па прыездзе аказваецца, што дапамога непатрэбна. Але, самае галоўнае, не варта забываць, што цаной памылковага выкліку можа стаць чалавечае жыццё. Бо ў гэты час у іншым месцы можа спатрэбіцца рэальная дапамога!

    Ілжывыя выклікі ўмоўна можна падзяліць на «памылковыя» і «наўмысныя». Заканадаўства не прадугледжвае пакаранне за «памылковы» лжывы выклік, бо людзі, якія тэлефануюць па нумары «101» або «112» прымаюць за пажар, напрыклад, дым ад агнявых работ або пах прыгарэлай ежы. У гэтым выпадку лепш лішні раз перастрахавацца, чым змарнаваць час і даць невялікаму ўзгаранню ператварыцца ў сапраўдны пажар.

    А вось «наўмысны» лжывы выклік, зроблены «ў жарт», пагражае адміністрацыйнай адказнасцю. Артыкул 17.6 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 15 базавых велічынь. Таксама можа быць пададзена заява ў суд для кампенсацыі затрачаных сродкаў на непатрэбны выезд. А гэта толькі па паліву, у сярэднім, «выліваецца» прыкладна ў 150 рублёў.

    Набіраючы нумары экстраных служб, памятайце: размова запісваецца, і «вылічыць» хулігана не складзе праблем. Правядзіце гутарку са сваімі дзецьмі, растлумачце ім наступствы няўдалага жарту.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars