Леснікі палююць на браканьераў

Практыка ўстаноўкі кантрольных відэакамер усё актыўней прымяняецца ДЛГУ “Валожынскі лясгас”.

    Аб’ектыў фіксуе не толькі прадстаўнікоў фаўны, але і людзей. Некаторыя паводзяць сябе ў лесе неналежным чынам. У відэапасткі трапляюць дачнікі, якія выкідаюць смецце ў лясных масівах. Асобныя грамадзяне прывозяць сюды на аўтамабілях будаўнічыя адходы, старую мэблю ці сапсаваныя бытавыя электрапрыборы, захламляючы маляўнічыя паляны. Такія дзеянні класіфікуюцца законам як адміністрацыйнае правапарушэнне і караюцца штрафамі ў памеры да 20 базавых велічынь. Сёлета за ўтварэнне стыхійных звалак адказнасць панеслі 23 фізічныя асобы.   

     Так, пры дапамозе камеры фотафіксацыі была ўстаноўлена асоба злачынцы, які займаўся незаконнай высечкай дрэў на тэрыторыі заказніка. Мужчына дорага заплаціў за нанесеную прыродзе шкоду. Толькі ўрон за знішчаныя дрэвы ацэнены ў 5024 рублі, а яшчэ яму давядзецца выплаціць буйны штраф і пакрыць судовыя расходы.

    Дарэчы, штраф за самавольную высечку лясных дрэў і кустоў можа дасягаць 50 базавых велічынь (1225 рублёў). Такія ж меры адказнасці чакаюць і тых, хто несанкцыянавана высеча елачку да навагодняга свята.

     Кіраўніцтва лясгаса напамінае, што ў снежні кантроль за “лесарубамі” заўсёды ўзмацняецца. Акрамя камер фотафіксацыі будуць выкарыстоўвацца спецыяльныя мабільныя групы, надзеленыя паўнамоцтвамі правяраць аўтамабілі і перавозку грузаў.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Адзін каментарый да матэрыяла “Леснікі палююць на браканьераў”

  1. Надо наказывать тех, кто хочет обогатиться незаконным путем

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars