Подарили праздник

Общество

Выдатным падарункам для выхаванцаў Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната стаў дабрачынны канцэрт у сталічным клубе “Next”.

Арганізавалі яго Міжнароднае грамадскае дабрачыннае аб’яднанне “Незалежная дапамога дзецям” і Міжнароднае грамадскае медыцынскае аб’яднанне дабрачынных ініцыятыў “Медыцына і Чарнобыль” сумесна з атэлем “CROWNE PLAZA Minsk”.Дзяцей парадавалі сваім выступленнем і прызамі шматлікія артысты, аніматары. А пасля канцэрта іх чакалі святочны абед і вясёлая дыскатэка. Арганізатары пастараліся падарыць выхаванцам інтэрната сапраўднае свята, падтрымаць у іх жаданне весяліцца, радавацца жыццю, пазнаваць новае і развівацца, напоўніць іх душы светлымі і добрымі пачуццямі. Апошнія ж, у сваю чаргу, атрымалі ад убачанага і пачутага шмат непаўторных уражанняў, і таму засталіся задаволеныя.

Транспарт для паездкі ў Мінск прадаставілі аддзел культуры райвыканкама і аўтапарк № 14, а СВК “Пяршаі-2003” заплаціў за аўтабазаўскі аўтобус.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.



Добавить комментарий