Бяспечны новы год

Безопасность и здоровье

    Новы год – адно з самых доўгачаканых свят у дзяцей і дарослых. Але нават у святочныя дні не варта забываць пра бяспеку. Каб калядныя і навагоднія святы прайшлі не толькі весела, але і бяспечна, выратавальнікі нагадаюць і раскажуць аб правілах падчас рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год».

    Ад работнікаў МНС і юных выратавальнікаў-пажарных можна будзе даведацца, як паставіць бяспечную навагоднюю ёлку, што рабіць, каб не апынуцца ў бальніцы з-за петарды або феерверка, чаму не варта гуляць на лёдзе, як не змерзнуць у моцны мароз і як дзейнічаць, калі надзвычайная сітуацыя ўсё ж адбылася. Акцыя пройдзе ў чатыры этапы.

    Першы (з 3 па 7 снежня) адбыўся ў санаторыях, аздараўленчых цэнтрах, прафілакторыях, дамах адпачынку, пансіянатах, дамах ветэранаў і цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

    Другі этап (з 10 па 19 снежня) пройдзе ў агульнаадукацыйных установах, інтэрнатах, дамах сямейнага тыпу. Работнікі МНС наведаюць сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Асаблівую ўвагу нададуць правілам выкарыстання піратэхнікі, паводзін на лёдзе, эксплуатацыі электраабсталявання, пячнога ацяплення. А ўвага бацькоў будзе скіравана на бяспеку дзяцей у зімовыя канікулы.

    Трэці этап (з 20 па 25 снежня) адбудзецца ў месцах продажу піратэхнічных вырабаў, на лядовых катках і ў дзіцячых установах аховы здароўя. Работнікі МНС нагадаюць пра бяспечнае выкарыстанне феерверкаў, бенгальскіх агнёў і іншых навагодніх атрыбутаў.

    Завершыцца акцыя з 26 па 28 снежня на адкрытых пляцоўках, у буйных гандлёвых цэнтрах, рынках з удзелам роставых лялек, прапанаваннем конкурсаў, віктарын.  Святочны настрой чакае ўсіх.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *