Полигоны свели до минимума

Общество

Летась было прынята рашэнне аб скарачэнні колькасці міні-палігонаў. А з першых месяцаў года пачынаецца яшчэ больш значная рэарганізацыя.

Рашэннем райвыканкама палігонаў на тэрыторыі раёна застанецца ўсяго тры: у вёсках Клерымонты, Монькі і Пятрова. Двум апошнім, дарэчы, нададзены новы статус: з міні-палігонаў яны пераведзены ў палігоны цвёрдых камунальных адходаў.Сістэма вывазу адходаў у раёне пастаянна ўдасканальваецца. РУП “Валожынскі жылкамунгас” і яго філіял у Івянцы цяпер заключаюць дагаворы на аказанне паслуг па вывазу і захаванню адходаў гаражных кааператываў, садаводчых таварыстваў і іншых юрыдычных асоб. Да 1 красавіка насельніцтва павінна быць праінфармавана пра паслугі, якія прадастаўляюць службы ЖКГ, існуючыя тарыфы і адказнасць за ўхіленне ад выканання патрабаванняў закона. Асабліва гэта тычыцца вяскоўцаў, якія прывыклі карыстацца міні-палігонамі. У кожным населеным пункце з колькасцю больш за 100 чалавек будзе арганізаваны раздзельны збор камунальных адходаў. Пасля афіцыйнага закрыцця міні-палігонаў асноўная стаўка робіцца на цэнтралізаваны вываз бытавога смецця спецтранспартам жылкамунгаса.

Адначасова зацверджаны графік рэкультывацыі ліквідуемых міні-палігонаў. А вызваленыя пасля работ землі будуць пераразмеркаваны, набудуць новых гаспадароў. Да камунгасаўцаў падключацца работнікі землеўпарадкавальнай службы раёна.



Добавить комментарий