18 снежня – дзень прафілактыкі траўматызму

Найчасцей людзі траўміруюцца па незалежных ад іх прычынах: з-за неасцярожнасці, спешкі, недастатковай акуратнасці, няўмелага абыходжання з гарачымі вадкасцямі ці хімічнымі рэчывамі. Бытавыя траўмы адбываюцца ў выніку разнастайных падзенняў.

     Асабліва небяспечныя траўмы галавы. Пры млоснасці, ірвоце, страце прытомнасці, галавакружэнні неабходна адправіць пацярпелага ў бальніцу.

    Вельмі часта людзі становяцца калекамі па прычыне п’янства. У стане алкагольнага ап’янення траўму можна атрымаць дзе заўгодна: дома, на вуліцы, на рабоце. Акрамя таго, п’яны чалавек і сам нясе небяспеку для тых, хто побач. 

     За дзіцячы траўматызм адказнасць нясуць дарослыя. Мы павінны ведаць, дзе і як гуляюць нашы дзеці, варта з маленства тлумачыць ім пра асцярожнасць, небяспеку, наступствы балаўства і неабдуманых учынкаў.

     Дзеці абавязкова павінны вывучыць Правілы дарожнага руху. З кожным годам на нашых дарогах адбываецца ўсё больш аўтааварый. Самае страшнае, што пад коламі аўтамабіляў гінуць дзеці.

     Звесці да нуля колькасць няшчасных выпадкаў у сучасным грамадстве нельга. Але спыніць іх рост – рэальна, калі мы ўсе і дома, і на рабоце, і на адпачынку не будзем забывацца пра дысцыплінаванасць, акуратнасць, асцярожнасць.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars